
Новости
Студэнты-гісторыкі прынялі ўдзел у сумесных даследаваннях з 52-ім асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гродзенскага раёна
2 верасня 2026 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя” з прафілізацыяй “Археалогія” у рамках вучэбнай дысцыпліны “Біялагічная археалогія” і работы Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі прынялі ўдзел у сумесных пошукавых работах 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 90 спецыяльнага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Работы праводзіліся каля в. Лабна-Агароднікі на тэрыторыі Гродзенскага раёна ў месцы пазначанай на картах брацкай магілы.
Паводле мясцовых інфарматараў і літаратурных зветак, у гэтым месцы павінна знаходзіцца пахаванне вайкоўцаў, якія загінулі пад час абароны групы форта № 3 у Першую сусветную вайну. Студэнты пазнаёміліся з методыкай пошуку, прынялі ўдзел у візуальным абследаванні мясцовасці, правялі шурфоўку мяркуемага месцаразмяшчэння пахавання. Акрамя гэтага, вайскоўцы 52-аспб пазнаёмілі навучэнцаў са спецыфікай іх службы, асновамі работы з картаграфічнымі і дакументальнымі матэрыяламі.











