Новости
Прэзентацыя новых выданняў гарадзенскіх гісторыкаў
18 лютага кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага правяла прэзентацыю кнігі прафесара Э. С. Ярмусіка “Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік” (Мінск: РІВШ, 2016) і кнігі лідскага краязнаўца Л. Л. Лаўрэша “Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс” (Гродна: ЮрСаПрынт, 2017). Прэзентацыя адбылася 18 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага і выклікала немалую цікавасць.
Доктар гістарычных навук, прафесар Э.С. Ярмусік Э.С. вядомы ў Беларусі і за яе межамі даследчык гісторыі Каталіцкай царквы Беларусі ў ХХ ст. У сваім вучэбным дапаможніку ён прасачыў, наколькі гэта дазваляў ракурс вучэбнага выдання, важнейшыя этапы і падзеі канфесійнай гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці. Паказана дзейнасць на беларускіх землях праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства, іўдаізму, паскрыта іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным, сацыякультурным развіцці грамадства.
На факультете истории, коммуникации и туризма прошло первенство по волейболу
Первенство по волейболу среди студентов факультета ФИКиТа прошло 17 февраля. После серии игр места распределились следующим образом:
1-е место ─ сборная команда 2-3-го курса "Туристы";
2-е место ─ сборная команда "Журналисты и Инфокомовцы";
3-е место ─ команда "ЛОМКи";
4-е место ─ сборная команда "Историки и Социологи";
5-е место ─ команда 1-го курса "Туристы".
Отчетно-выборная конференция по выборам председателя и заместителя председателя профкома студентов на факультете истории, коммуникации и туризма
17 февраля на факультете истории, коммуникации и туризма состоялась отчетно-выборная конференция по выборам председателя и заместителя председателя профкома студентов факультета. В конференции приняли участие Наталья Крупица - зам. председателя первичной профсоюзной организации студентов ГрГУ им. Я. Купалы, Александра Хильманович - зам. председателя профкома студентов факультета, Алексей Олехнович - председатель студенческого самоуправления и актив студентов факультета. С приветственным словом перед участниками конференции выступила Анна Станиславовна Касяновская - зам. декана факультета.
Вынік удзелу студэнтаў ва ўніверсітэцкім конкурсе эсэ “Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце”
Група студэнтаў факультэта атрымала 10 лютага граматы і сувеніры за ўдзел ва ўніверсітэцкім конкурсе эсэ “Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце”. Гэты конкурс быў арганізаваны Навуковай бібліятэкай ГрДУ імя Я.Купалы да 500-годдзя пачатку беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое прыходзіцца на 2017 год. Уручэнне ўзнагарод адбылося ў чытальнай зале бібліятэкі, адрамантаванай з элементамі мадэрнізацыі. Іх уручыў дырэктар бібліятэкі М.У. Грынько, які шчыра вітаў студэнтаў розных факультэтаў і вучняў універсітэцкіх каледжаў, якія, выкліканыя, прыбылі на ўзнагароджанне. Прафесар С.А. Мусіенка, старшыня конкурснага журы, дала абагульняючы аналіз прадстаўленых імі эсэ. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала прыкладна 50 чалавек.
Преподаватель кафедры социологии и специальных социологических дисциплин О.Н. Гаврилик провела профориентационную встречу с учащимися гимназии № 9 им. Ф.П. Кириченко
1 февраля состоялась встреча преподавателя кафедры социологии и специальных социологических дисциплин Гаврилик Оксаны Николаевны с учащимися 11 «В» класса гимназии № 9 им. Ф.П. Кириченко, классный руководитель – Мишкорудная Алла Францевна.
Мероприятие было посвящено проблемам будущей адаптации выпускников школы к обучению в высшем учебном заведении. Школьники узнали об организации учебного процесса в университете, правилах взаимодействия учащихся с преподавателями и другими сотрудниками вуза, особенностях подготовки и работы на занятиях, возможностях внеучебной деятельности (научной, воспитательной и др.). Были отмечены основные трудности, с которыми сталкиваются первокурсники в начале своей учебной деятельности.
Духоўнае слова на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма
6 лютага 2017 г. у рамках праграмы супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося мерапрыемства, прысвечанае духоўнай паэзіі. Студэнтам першага курса быў прэзентаваны зборнік духоўнай паэзіі “Каложскі дабравест”. У кнігу ўвайшлі вершы адзінаццаці паэтаў – удзельнікаў штогадовых літаратурных сустрэч у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, якія толькі робяць першыя крокі ў прафесійнае мастацтва.