
Новости
Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя правяла першыя археалагічныя даследаванні ў навучальным годзе 2026/2027
4-6 верасня 2026 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя” у рамках дысцыпліны “Геагрфічныя інфармацыйныя сістэмы ў археалогіі” і сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі правялі першыя ў навучальным годзе 2026/2027 археалагічныя даследаванні. Яны адбыліся ў лесапарку Пышкі, на тэрыторыі помніка Гродна 14. Дадзены археалагічны аб’ект добра вядомы як стаянка-майстэhня перыяду фінальнага палеаліту, асноўная частка якой размешчана ў мысавой частцы правага высокага берага р. Нёман. Аднак, кавалак тэрыторыі помніка знаходзіцца пад ворыўным полем, на якім раней былі зафіксаваны археалагічныя матэрыялы. Сёлета, у гэтым месцы быў закладзены раскоп агульнай плошчай 12 кв.м, якія дазволіў прасачыць характар напластаванняў у гэтым месцы і ступень знішчэння культурнага пласта. Разам з тым, у выніку праведзеных даследаванняў былі зафіксаваны матэрыялы, якія паказваюць на засяленне гэтай тэрыторыі чалавекам у каменным веку і выкарыстанне ў пазнейшыя часы.
Вынікі работ будуць выкарыстаны ў навуковай дзейнасці Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі і прадстаўлены ў рамках гранта БРФФД прысвечанага палеаліту ў міжрэччы Нёмана і Віліі (навуковы кіраўнік – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гаршкоў А.Д.).
Студэнты-гісторыкі прынялі ўдзел у сумесных даследаваннях з 52-ім асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гродзенскага раёна
2 верасня 2026 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя” з прафілізацыяй “Археалогія” у рамках вучэбнай дысцыпліны “Біялагічная археалогія” і работы Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі прынялі ўдзел у сумесных пошукавых работах 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 90 спецыяльнага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Работы праводзіліся каля в. Лабна-Агароднікі на тэрыторыі Гродзенскага раёна ў месцы пазначанай на картах брацкай магілы.
Паводле мясцовых інфарматараў і літаратурных зветак, у гэтым месцы павінна знаходзіцца пахаванне вайкоўцаў, якія загінулі пад час абароны групы форта № 3 у Першую сусветную вайну. Студэнты пазнаёміліся з методыкай пошуку, прынялі ўдзел у візуальным абследаванні мясцовасці, правялі шурфоўку мяркуемага месцаразмяшчэння пахавання. Акрамя гэтага, вайскоўцы 52-аспб пазнаёмілі навучэнцаў са спецыфікай іх службы, асновамі работы з картаграфічнымі і дакументальнымі матэрыяламі.















