Прэзентацыя навуковай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі
У межах адзначэння дзён нараджэння ўніверсітэта прафесар С.В. Марозава правяла для студэнтаў-гісторыкў трэцяга курса, якія вывучаюць спецкурс “Хрысціянства ў Беларусі (канец Х – пачатак ХХ ст.)”, прэзентацыю навуковай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі, інтэлектуальным цэнтрам якой з’яўляецца кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Апошнія два дзесяцігоддзі гісторыка-канфесійныя даследаванні на беларускім матэрыяле займаюць важкае места ў айчыннай і замежнай гістарычнай навуцы. Свой ўклад у пашырэнне ведаў аб багатай і ўнікальнай царкоўна-рэлігійнай гісторыі Беларусі ўносяць выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Сфарміраваная на факультэце, ва ўніверсітэце навуковая школа даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі адлічвае ўжо сёмае дзесіцігоддзе.