Цікавая сустрэча

Старшы выкладчык Горны А.С., дацэнт Сілава С.У. і студэнты 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спеціяльнасці “Гісторыя” прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі перастварэнняў Алеся Разанава«Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» і  сустрэчы з бардам Алесем Камоцкім, якая адбылася ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ГрДУ.  Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіей Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 

Кніга Алеся Разанава «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» – арыгінальная аўтарская спроба адрадзіць і адаптаваць для сучаснікаў гісторыю 500-гадовай даўнасці. «З лёгкасцю кладуцца словы прадмоў і пасляслоўяў Скарыны да Бібліі на паэтычныя радкі з той прычыны, што з самага пачатку ў іх быў паэтычны пачатак», – адзначае Алесь Разанаў.

Сустрэча з паэтам мела форму дыялогу аўтара і аўдыторыі. Удзельнікі мерапрыемства змаглі ацаніць непаўторны, наватарскі почырк паэта і атрымаць асалоду ад прачытаных ім твораў. Па завяршэнні сустрэчы навуковая бібліятэка атрымала ў падарунак ад паэта аўтарскія зборнікі.

Алесь Разанаў – беларускі пісьменнік і перакладчык, паэт-эксперыментатар, майстар арыгінальных жанраў, жанравых разнавіднасцей і форм – квантэмаў, версэтаў, вершаказаў, пункціраў, зномаў, прадстаўнік інтэлектуальнай, філасофскай паэзіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, серба-харвацкай, чэшскай, англійскай моў. Творы паэта перакладзены больш чым на 20 моў свету, у тым ліку на англійскую, нямецкую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.

Алесь Камоцкі –знакаміты  беларускі музыка, які ў сваёй творчасці актыўна звяртаецца да гістарычнай спадчыны Беларусі. Музыка плённа супрацоўнічаў з Рыгорам Барадуліным.


 

 

Вход на сайт