Прэзентацыя навуковай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі

У межах адзначэння дзён нараджэння ўніверсітэта прафесар С.В. Марозава правяла для студэнтаў-гісторыкў трэцяга курса, якія вывучаюць спецкурс “Хрысціянства ў Беларусі (канец Х – пачатак ХХ ст.)”, прэзентацыю навуковай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі, інтэлектуальным цэнтрам якой з’яўляецца кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Апошнія два дзесяцігоддзі гісторыка-канфесійныя даследаванні на беларускім матэрыяле займаюць важкае места ў айчыннай і замежнай гістарычнай навуцы. Свой ўклад у пашырэнне ведаў аб багатай і ўнікальнай царкоўна-рэлігійнай гісторыі Беларусі ўносяць выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Сфарміраваная на факультэце, ва ўніверсітэце навуковая школа даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі адлічвае ўжо сёмае дзесіцігоддзе.

 

Усё пачыналася ў сярэдзіне 1950-х гадоў з прац заснавальніка гэтай школы прафесара Я.Н. Мараша. Яго справу працягнулі яго вучні (Т.Б. Блінова, Н.У. Паўлючэнка, С.В. Марозава, І.А. Фёдараў, С.У. Сілава), вучні вучняў (А.М. Загідулін, А.С. Горны), яго паслядоўнікі (Э.С. Ярмусік) і інш. Іх навуковыя працы, найперш манаграфіі, а праз іх – і універсітэцкі асяродак гісторыка-канфесійных даследаванняў атрымалі прызнанне ў нашай краіне і за мяжой.

Пра гэту навуковую школу, яе прадстаўнікоў, напрамкі іх навуковых даследаванняў і канцэптуальныя падыходы расказала прафесар С.В.Марозава на прэзентацыі. Студэнты пазнаёміліся з кнігамі факультэцкіх вучоных  па канфесійнай праблематыцы.

Прэзентацыя была праведзена ў межах выканання навукова-даследчай работы “Рэлігійны фактар у нацыянальным, дзяржаўным, сацыякультурным і грамадскім развіцці заходняга рэгіёну Беларусі (1991 – 2018 гады)”, якая выконваецца на факультэце (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар Э.С.Ярмусік).

Рэфлексія стдэнтаў на тое, што яны пачулі і даведаліся на прэзентацыі, была наступнай.

Божена Садовская:  Я поняла, насколько выдающиеся учёные преподавали на нашем курсе на протяжении трех лет. Каждый из них занял свою нишу в изучении отечественной истории. Уважение вызывает их профессионализм и значительное количество монографий, созданных ими.

Маргарита Шукайло:  Я.Н. Мараш – яркая, выдающаяся личность. Его ученики плодотворно работают в научном напралении, которое он заложил на нашем факультете. Известность этой школы вышла далеко за пределы Беларуси. Тема религии на наших землях неисчерпаема. А наша история ботага не только на значимые исторические события, но и на интересных и талантливых ее исследователей.

Артём Хведюк: Профессор Я.Н. Мараш заложил на нашем факультете фундамент исследования истории религии и церкви и создал сильную научную школу. В научном мире она получила известность своими монографиями. Научным творчеством в этой сфере занимается второе, а теперь – уже и третье поколении представителей этой научной школы.

Волкаў Мікалай: Пасля атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці спектр навуковых праблем, якія вывучаюць прадстаўнікі навуковай школы гісторыка-канфесійных даследаванняў, стаў істотна шырэй, а аўтары – смялей у сваіх канцэптуальных падыходах, яны далі арыгінальныя трактоўкі шмат якіх старонакнашай мінуўшчыны.   

Ольга Рудяк: Мне близка и интересна религиозная проблематика, которая является основным направлением этой школы. Приятно, что у меня преподают ученые такого высокого уровня. Мне бы также хотелось стать представителем этой научной школы и открывать новые страницы истории Беларуси.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0231.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0232.JPG

 

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0233.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0234.JPG

 

 

 

 

 

Вход на сайт