Прэзентацыя новых выданняў гарадзенскіх гісторыкаў
18 лютага кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага правяла прэзентацыю кнігі прафесара Э. С. Ярмусіка “Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік” (Мінск: РІВШ, 2016) і кнігі лідскага краязнаўца Л. Л. Лаўрэша “Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс” (Гродна: ЮрСаПрынт, 2017). Прэзентацыя адбылася 18 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага і выклікала немалую цікавасць.
Доктар гістарычных навук, прафесар Э.С. Ярмусік Э.С. вядомы ў Беларусі і за яе межамі даследчык гісторыі Каталіцкай царквы Беларусі ў ХХ ст. У сваім вучэбным дапаможніку ён прасачыў, наколькі гэта дазваляў ракурс вучэбнага выдання, важнейшыя этапы і падзеі канфесійнай гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці. Паказана дзейнасць на беларускіх землях праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства, іўдаізму, паскрыта іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным, сацыякультурным развіцці грамадства.