Чытаць Дантэ сузіраючы Далі: студэнты наведалі выставу ілюстрацый знакамітага сюррэаліста да “Боскай камедыі”

Студэнты спецыяльнасці турызм і гасціннасць разам са студэнтамі біялагічнага факультэта ў суправаджэнні старшага выкладчыка Жылко У.А. наведалі выставу “Сальвадор Далі. Боская камедыя”, якая экспанавалася ў Сенатарскай залі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
На выставе прадстаўлены творы знакамітага іспанскага мастака, прадстаўніка сюррэалізму. Калекцыяй раней валодалі Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі, а ў цяперашні час яна знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта. Студэнтам пашчасціла пазнаёміцца з ілюстрацыямі да “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры, якія прызнаны лепшымі творамі мастака ў вобласці кніжнай графікі.