Чытаць Дантэ сузіраючы Далі: студэнты наведалі выставу ілюстрацый знакамітага сюррэаліста да “Боскай камедыі”

Студэнты спецыяльнасці турызм і гасціннасць разам са студэнтамі біялагічнага факультэта ў суправаджэнні старшага выкладчыка Жылко У.А. наведалі выставу “Сальвадор Далі. Боская камедыя”, якая экспанавалася ў Сенатарскай залі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

На выставе прадстаўлены творы знакамітага іспанскага мастака, прадстаўніка сюррэалізму.  Калекцыяй раней валодалі Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі, а ў цяперашні час яна знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта. Студэнтам пашчасціла пазнаёміцца з ілюстрацыямі да “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры, якія прызнаны лепшымі творамі мастака ў вобласці кніжнай графікі.

 

У 1951 годзе Сальвадор Далі атрымаў замову ад урада Італіі на стварэнне серыі акварэльных ілюстрацый для юбілейнага выдання “Боскай камедыі” да 700-годдзя Дантэ Аліг’еры. Кніга ўбачыла свет у 1965 годзе. Перад пачаткам агляду выставы Жылко У.А. зрабіла невялікі экскурс у гісторыю стварэння “Боскай камедыі”, распавяла пра дантаўскую будову замагільнага свету, што ў выніку садзейніла лепшаму разуменню канцэпцыі выставы. Таксама студэнты ўзнавілі веды пра стылістычныя асаблівасці сюррэалізму як мастацкага накірунку.

Падчас прагляду экспазіцыі студэнты разам з выкладчыкам актыўна выяўлялі адметнасці творчай манеры Сальвадора Далі – аднаго з самых эпатажных мастакоў ХХ ст., вынаходзілі паралелі ў творчасці абодвух аўтараў (абодва ў якасці своеасаблівай крыніцы натхнення і імпульса для творчасці выкарыстоўвалі сны). Прыемным бонусам было пабачыць на выставе тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. З музейнай калекцыі былі прадстаўлены італьянскія і нямецкія выданні “Боскай камедыі” сярэдзіны XVIII – пачатку XX стагоддзяў. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала эстэтычнаму выхаванню моладзі. У выніку падчас пасляэкскурсійнай рэфлексіі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі катарсічнае ўздзеянне мастацтва.

 http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0373.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0374.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0375.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0376.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0377.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0379.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0380.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0381.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0382.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0383.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0384.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0385.jpg

Вход на сайт