Новости
Конкурс переводов детской поэзии провела кафедра перевода и межкультурной коммуникации
ВНИМАНИЕ!!! ПОДАЧА ДОКУМЕНТОВ НА ОБЩЕЖИТИЕ!!!
Прием заявлений для постановки на учёт нуждающихся в получении общежития на 2017-2018 учебный год будет осуществляться с 1 по 26 июня (включительно) специалистом деканата по ИВР (Ягнешко Наталья Леонидовна) и заместителем декана по ИВР (Касяновская Анна Станиславовна) в каб. 206 (по ул. Октябрьская, 5). Заявления подаются заявителями лично в порядке живой очереди и в соответствии с графиком приема заявлений: ПН-ПТ с 9:00 до 12:00 и с 14:00 до 16:00.
ВНИМАНИЕ ВАКАНСИИ!!!
Для работы в детских оздоровительных лагерях (вожатыми), для работы в приемной комиссии, для работы в стройотрядах требуются СТУДЕНТЫ.
Обращаться в деканат!
Дні славянскай культуры і пісьменства ў Бельску-Падляскім
19-23 мая 2017 г. у г. Бельск-Падляскі (Польшча) праходзіў фестываль “Пралог – ІІІ Дні славянскай культуры і пісьменства”. У рамках мерапрыемства адбыліся кніжны кірмаш, выступленні шэрагу фальклорных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, урачыстыя богаслужэнні ў праваслаўных храмах горада. Яшчэ адной знакавай падзеяй фестывалю стала міжнародная інтэрдысцыплінарная навуковая канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел вучоныя з Польшчы, Расіі і Беларусі. Сярод іншых, на канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я. Купалы – дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны В. Р. Карнялюк (тэма даклада “Вымушаная міграцыя ў гады Першай сусветнай вайны ў лічбаx - Спісаў рэпатрыянтаў 1921-1923 гг. у Гродне”) і старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны (тэма даклада “Ад Вільні да Падляшша: жыццё і дзейнасць царкоўнага дзеяча Сяргея Сарокі (1902 – 1941)”).
І-ыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
17 мая 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі I-ыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археаграфіі, археолага. У якасці арганізатараў выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
У ходзе канферэнцыі прадстаўнікі навучальных устаноў Мінска, Гродна і Гомеля абмеркавалі розныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў XVI – ХХ стст. Сярод іншых у канферэнцыі прыняў удзел старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны, які агучыў даклад “Віленская праваслаўная семінарыя як асяродак беларускасці ў міжваенны перыяд”. Акрамя гэтага гісторык выступіў адным з мадэратараў секцыі “Актуальныя пытанні царкоўна-гістарычных даследаванняў”.