Морозова Светлана Валентиновна

Марозава Святлана Валянцінаўнa, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

У 1977 г. скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы, гісторыка-педагагічнага факультэт, спецыяльнасць «Гісторыя і педагогіка».

У 1977 – 1979 г. – праца ў Бытчанскай базавай школе (піянерважатая) і Бродаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (настаўнік гісторыі, арганізатар пазашкольнай і пазакласнай выхаваўчай работы).

Аспірантура, 1979 – 1982 г., Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, спецыяльнасць – айчынная гісторыя, навуковы кіраўнік – д.г.н., прафесар Я.Н. Мараш.

Кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1983 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце, тэма кандыдацкай дысертацыі – «Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту (1596 – 1667 г.)”.

З 1982 г. – праца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, на кафедры гісторыі Беларусі, у 2008 – 2013 г. – загадчык гэтай кафедры.

Дактарантура, 1993 – 1996 г., Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковы кансультант – д.ф.н. У.М. Конан.

Доктарская дысертацыя абаронена ў 2002 г. у  у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, тэма доктарскай дысертацыі – «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596 – 1839 гады)”.

Член Асацыяцыі беларускіх гісторыкаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Таварыства беларускай мовы, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.

Прайшла стажыроўкі ў Маскоўскім універсітэце (1988), Санкт-Пецярбургу (2002), Мінску (неаднаразова), Варшаве (1996, 1998, 2003), Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 2001), Чэшскай акадэміі навук (2010), Вільнюскім універсітэце (2000, 2014–2015).

Курсы, якія выкладае: “Гісторыя Беларусі”, “Крыніцазнаўства”, “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі”, “Гісторыя культуры Беларусі”, “Этнагенэз беларусаў”, “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х – пачатак ХХ ст.), “Архівы Вялікага Княства Літоўскага”.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – канфесійная гісторыя Беларусі другой паловы XVI – першай паловы ХІХ ст., гісторыя ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, гістарычнае краязнаўства Гродзеншчыны.

Агульная колькасць навуковыхз прац – звыш 300.

Узнагароджана медалём “За заслугі перад універсітэтам” (2010 г.).

Пад кіраўніцтвам С.В. Марозавай падрыхтаваны 1 кандыдат гістарычных навук і 6 магістраў гістарычных навук.

 

Список основных научных трудов Морозовой Светланы Валентиновны

Список научных публикаций о Морозовой Светлане Валентиновне

 

Вход на сайт