Каляга Алег Уладзіміравіч

Старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

 У 1994 г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, спецыяльнасць «Гісторыя».

 Падрыхтоўка ў аспірантуры – 1994 – 1997 гг. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, спецыяльнасць «Гісторыя», навуковы кіраўнік – прафесар, кандыдат гістарычных навук Іван Платонавіч Крэнь.

 Тэма кандыдацкай дысертацы – «Гаспадарчыя дакументы фонду Слізняў як крыніца па эканамічнай гісторыі Беларусі XVII – першай паловы XIX ст. ».

 З 1997 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (асістэнт кафедры гісторыі Беларусі), з 26.01.2001 г. – выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, з 29.08.2013 г. – выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, з 24.12.2013 г. – старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

 Курсы, якія выкладае: «Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны», «Крыніцазнаўства», «Гістарычная інфарматыка».

 Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: крыніцазнаўства, інфармацыйныя тэхналогіі ў вучэбнай дзейнасці.

 Агульная колькаць навуковых прац: 27.

 З'яўляецца членам Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютэр» краін СНД.

 Узнагароджаны Ганаровая грамата Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за ўклад у інфарматызацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу кафедры гісторыі Беларусі і факультэта гісторыі і сацыялогіі (2011 г.), падзячны ліст рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел у дзейнасці па рэалізацыі Канцэпцыі інфарматызацыі адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ў 2011/2012 навучальным годзе (2012 г.).

 

Список основных научных трудов Коляго Олега Владимировича

Вход на сайт