Піваварчык Сяргей Аркадзьевіч

 Доктар гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

 Член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі, ганаровы член Рады Цэнтра вывучэння гісторыі фартыфікацыі (г.   Масква).

 У 1987 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, гістарычны факультэт, спецыяльнасць «Гісторыя».

 Аспірантура – 1987–1990 гг., Інстытут гісторыі АН РБ, спецыяльнасць – археалогія, навуковы кіраўнік – д.г.н. П.Ф.Лысенка.

 Кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1994 г. у Інстытуце гісторыі АН РБ, тэма кандыдацкай дысертацыі – «Городища Белорусского   Понеманья Х–XIII вв.»,

 Доктарская дысертацыя абаронена ў 2009 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце, тэма доктарскай дысертацыі – «Формирование и развитие системы фортификационного строительства в Беларуси (1772–1941 гг.).

 З 1990 па 1994 г. – праца ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А.С. Пушкіна, старшы выкладчык кафедры славянскіх народаў, намеснік дэкана.

 Курсы, якія выкладае: «Археалогія», «Палявая археалогія», «Археалогія біблейскіх краін», «Гісторыя і арганізацыя справаводства ў Беларусі», «Крыніцы па генеалогіі ў архівах Беларусі», «Ахова археалагічнай і гісторыка-культурнай спадчыны», «Геральдыка, сфрагістыка, эпіграфіка».

 Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: археалогія, вайсковая гісторыя, генеалогія, ахова і папулярызацыя гістарычнай спадчыны.

 Агульная колькасць навуковых прац: 220.

 Пад кіраўніцтвам С.А. Піваварчыка падрыхтавана 4 магістра гістарычных навук. 

Список основных научных трудов Пивоварчика Сергея Аркадьевича
Список научных публикаций Пивоварчика Сергея Аркадьевича за 2014 - 2019 годы.

Список научных публикаций о Пивоварчике Сергее Аркадьевиче

 

 

 

 

Вход на сайт