Стажыроўка ў Варшаўскім універсітэце
16 – 25 кастрычніка 2017 г. старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны прайшоў стажыроўку на кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Навуковым кіраўніком стажыроўкі з’яўляўся доктар хабілітаваны Юры Грыбоўскі. Падчас стажыроўкі А. Горны азнаёміўся з дыдактычнай, метадычнай і навуковай дзейнасцю выкладчыкаў кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, правёў шэраг кансультацый па ўкараненню міждысцыплінарнага падыхода ў навуковы і вучэбны працэс, вывучыў значную колькасць дакументаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гісторыі Праваслаўнай царквы ў ХХ ст. у архівах і бібліятэках Варшавы. Па выніках працы А. Горны прыняў удзел у навуковым семінары супрацоўнікаў і дактарантаў кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, падчас якой прадставіў польскім калегам інфармацыю аб навуковым патэнцыяле нашага факультэта і акрэсліў магчымыя кірункі супрацоўніцтва.