Праграма "Запрошаны прафесар" актыўна рэалізуецца на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма

10-11 снежня ў межах праграмы “Запрошаны прафесар” перад студэнтамі  турыстычных і гістарычных спецыяльнасцяў са сваімі публічнымі лекцыямі выступілі  прафесар Ягелонскага ўніверсітэта (г. Кракаў, Польшча) доктар Юры Гардзеяў і прарэктар Прыродна-гуманітарнага ўніверсітэта ў г.Седліцэ (Польшча) прафесар Адам Бобрык.  Тэмы, якія закраналі  лектары, тычыліся мінуўшчыны і сучаснасці Гродна, найноўшых падыходаў у развіцці турыстычнага патэнцыялу,  у выкарыстанні магчымасцяў крос-культурных сувязяў, якія характарызуюць нашу беларуска-польскую прастору.

 

Слухачы атрымалі магчымасць пазнаёміцца не толькі з новымі навуковымі фактамі, ацэначнымі меркаваннямі і метадалогіяй, але і непасрэдна паўдзельнічаць у дыскусіях з гасцямі па сучасных праблемах гісторыі  і турыстыкі, сацялогіі і культуралогіі. Безумоўна, атрыманая магчымасць  такога адукацыйнага кантакту – новая падстава для вучнёўскай моладзі нашага факультэта для ўласных разважанняў, далейшых крокаў у самаразвіцці і самаадукацыі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6276.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6277.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6278.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6279.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6280.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6281.JPG

Вход на сайт