Студэнты нашага факультэта прынялі ўдзел у афіцыйнай прэзентацыі брэнда горада Гродна
12 снежня па запрашэнні аддзела турызму Гродзенскага гарвыканкама студэнты 1 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" разам з дацэнтаў кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнелюком В. Р. прынялі ўдзел у афіцыйнай прэзентацыі брэнда г.Гродна. Прэзентацыя была праведзена Берасцейскай дызайн-студыяй "Grafit". Студэнты змаглі на ўласныя вочы ўбачыць, як прафесійна дэманструецца турыстычны брэнд, якой можа быць аргументацыя яго зместу і каляровай палітры, пазнаёміліся з варыянтамі выкарыстання брэнда ў розных галінах турызму і гасціннасці. Удзел у прэзентацыі - добрая школа турыстычнага маркетынгу для будучых спецыялістаў айчыннай турыстычнай індустрыі.