Сустрэча з паэтэсай Данутай Бічэль
Студэнты-гісторыкі другога курса разам з куратарам прафесарам С.В Марозавай прынялі ўдзел у сустрэчы з паэтэсай Данутай Бічэль. Гэта сустрэча была арганізавана Навуковай бібліятэкай ўніверсітэта ў гонар міжнароднага Дня роднай мовы.
Данута Янаўна расказала аб сваіх першых кроках у паэзіі, аб творчым шляху, любімых пісьменніках, аб уплыве беларускай мовы на яе як паэтэсы і асобы, прачытала свае вершы і адказала на пытанні прысутных.