Займальня эканоміка ў турызме

Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Займальная эканоміка ў турызме”, падрыхтаванай старшым выкладчыкам кафедры турызма і культурнай спадчыны Жылко У.А. у межах кіруемай самастойнай работы па вучэбнай дысцыпліне “Знешнеэканамічная дзейнасць у індустрыі турызма і гасціннасці”. У забаўляльнай форме студэнты ўзгадалі, хто з’яўляецца рэкламным агентам балота, якая казка дэманструе эфектыўнасць калектыўнай працы, успомнілі “гандлёвае” прозвішча тургенеўскага героя.

 

У другім туры віктарыны трэба было разгадаць эканамічныя рэбусы, з каторымі ўдзельнікі бліскуча справіліся. Заданне аб’яднаць агульным эканамічным тэрмінам пералічаныя вядучым фразы таксама не выклікала цяжкасцей. А конкурс капітанаў, дзе вызначальным фактарам поспеху была хуткасць рэакцыі, выявіў самага хуткага знаўцыу эканомікі ў турызме. Скончылася віктарына забаўляльнымі эканамічнымі загадкамі. У выніку з невялікім адрывам у 5 балаў перамагла адна з камандаў. Па водгуках студэнтаў, такая форма работы садзейнічала праверцы атрыманых ведаў і іх сістэматызацыі ў адмысловай гульнёвай форме. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі станоўчыя ўражанні і засталіся задаволенымі.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0077.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0078.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0079.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0080.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0081.jpg

Вход на сайт