"Купалаўкая дыктоўка" адбылася на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 21 лютага – у Міжнародны Дзень роднай мовы і прысвечана да 79-годдзя ўніверсітэта
У гэты дзень студэнты-купалаўцы разам з выкладчыкамі і супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта змаглі напісаць адмысловы дыктант і праверыць сваё веданне беларускай мовы.
Дыктоўка распачалася адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка.
– У гэты дзень я хачу прапанаваць закласці новую традыцыю і напісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове, – сардэчна запрасіла ўсіх купалаўцаў Ірына Фёдараўна. – Я жадаю, каб вы неслі яе ў сваім сэрцы кожны дзень!