Магістранты спецыяльнасці «Культурная спадчына і турызм” разам са старшым выкладчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны У.А.Жылко наведалі кінапаказ «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове, прысвечаны Дню роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначалі напрыканцы лютага. Захапляльнае фэнтэзі К.С.Льюіса «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана расказвае аб прыгодах чацвярых дзяцей, якія апынуліся ў новым для сябе дзіўным месцы. Пасля пераезду дзеці выяўляюць у яго доме таямнічы гардэроб, адчыніўшы дзверцы якога можна трапіць у казачную краіну Нарнію, населеную фантастычнымі істотамі, разумнымі жывёламі і д’ябальскімі тролямі. Заклінанне злой вядзьмаркі прывяло Нарнію да вечнай зімы, і толькі цар Аслан здольны развеяць чары і вызваліць незвычайную краіну ад улады ліхадзейкі.