Дзівосны свет Анатоля Скамарошчанкі: студэнты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" наведалі выставу вядомага гродзенскага мастака
Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкам, дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны У.А.Жылко наведалі цікавую выставу вядомага гродзенскага мастака Анатоля Скамарошчанкі ў выставачнай зале горада Гродна.
Студэнты пазнаёміліся з яркімі старонкамі жыцця мастака, адметнасцю яго светапогляду і творчага метаду. На выставе прадстаўлены як раннія студэнцкія работы Анатоля, так і працы сяброў мастака. Сярод якіх вядомы Сяргей Грыневіч. Выдатныя жаночыя партрэты жонкі, дачкі, работы, у якіх выразна адлюстравана сімвалічнае пераасэнсаванне этнічных архетыпаў, глыбінных сімвалаў, простых, ціхіх жыццёвых радасцей, багацце колераў, сярод якіх адным з дамінуючых выступае сіні ў розных яго варыяцыях, – усё гэта не магло не ўразіць трэццякурснікаў. Тым больш, наведванне выставы было карысным у межах вывучаемай дысцыпліны “Рэклама як сацыякультурны феномен”, адна з тэмаў якой прысвечана семіятычным кодам колераў у паведамленні.