"Захаванне гісторыка-культурнай памяці Элізы Ажэшкі і Людвіказаменгофа ў Гродне і Беластоку"
17 лістапада 2020 года адбылася першая сустрэча бенефіцыяраў міжнароднага праекта, які рэалізуецца кафедрай замежных моў і кафедрай турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь - Украіна 2014-2020 сумесна з універсітэтам у Беластоку.