На выставе «Усё жыццё ў адным ровары»
13 студзеня 2017 г. студэнты-гісторыкі першага курса наведалі разам са сваім куратарам прафесарам С.В. Марозавай выставу «Усё жыццё ў адным ровары» ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Пад час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй ровараў, якую на працягу 40 гадоў сабраў калекцыянер з Італіі Маўрыцыа Урбінаці.
Выстаўка адлюстроўвае паўсядзённае жыццё італьянскіх жыхароў канца XIX – пачатку XX ст., для якіх ровар быў не толькі сродкам руху, але і прыладай для поўнага вытворчага цыклу і “кармільцам” пекара, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка. На выставе былі ровары, якія выконвалі функцыю хуткай дапамогі, перасоўнага кінатэатра, цырульні і г.д.