Пашыранае паседжанне cтудэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа" адбылося на факультэце

 1 лістапада 2018 г. адбалося чарговае  пашыранае паседжанне  cтудэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа", прысвечанае 90-м угодкам  бліскучага прафесара гістарычнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта ў 1978-1992 гг., доктара гістарычных навук Барыса Самуілавіча Клейна. Студэнтам распавялі пра розныя бакі найцікавейшай асобы  Б.С. Клейна.  Увазе  ўдзельнікаў паседжання былі прапанаваны  кнігі і навуковыя артыкулы   прафесара, старонкі прэзентацыі аднавілі асобныя перыяды яго  жыцця. Б.С. Клейн сваім педагагічным, навуковым і грамадзянскім прыкладам  спрычыніўся да фарміравання цэлага пакалення сённяшніх гродзенскіх гісторыкаў. Удзельнікі сустрэчы пажадалі  легендарнаму выкладчыку здароў'я і  доўгіх гадоў жыцця.


http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1080.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1081.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1082.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1083.JPG  

Вход на сайт