Прэзентацыя кнігі пра Максіма Багдановіча

26 кастрычніка ў рамках цыклу публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады", арганізаваных студэнцкім навукова-даследчым гуртком НіКа, адбылася прэзентацыя кнігі "Максім Багдановіч". У мерапрыемстве ўдзельнічалі ўкладальнікі кнігі - супрацоўнікі мінскага Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі і Ірына Мышкавец, якія распавялі студэнтам і выкладчыкам цікавыя старонкі жыцця і творчасці паэта.