Знаёмства з цудам народнага мастацтва
12 кастрычніка студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, а таксама выкладычыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны Жылко У.А., Чувак С.В., Ермак Ю.Г., Карнялюк В.Р. прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Скарбы Іўеўскага краю” майстроў народнай творчасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦкіВЧ”. Выстава адкрылася на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, якія з’яўляецца яшчэ і філіялам кафедры.