Майстар-клас па археалогіі ў Пінскі раёне
19 лістапада 2022 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка А.Д. Гаршкова правялі ў г.п. Гарадзішча (Пінскі раён) майстар-клас па археалогіі для вучняў сярэдніх навучальных устаноў Пінскага раёна.
Мерапрыемства праведзена ў рамках выканання плана прафарыентацыйнай работы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін па запрашэнні аддзела адукацыі Пінскага раённага выканаўчага камітэта.
На пачатку сустрэчы вучні даведаліся пра дзейнасць факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, яго структуру і спецыяльнасці, па якім вядзецца падрыхтоўка. А.Д. Гаршкоў прадставіў папярэднія вынікі археалагічных даследаванняў у ваколіцах г.п. Гарадзішча (помнік Гарадзішча 7), якія праводзіліся летам 2022 года і ў якіх прымалі ўдзел вучні і настаўнікі сярэдніх школ г.п. Гарадзішча і в. Высокае (Пінскі раён). Вынікі даследаванняў былі выкарыстаны пры напісанні вучнямі Гарадзішчанскай сярэдняй школы навукова-даследчай працы. Студэнтка 2-га курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)” Аксана Радзікевіч азнаёміла слухачоў з тэхнічнымі і мастацкімі асаблівасцямі фібул жалезнага веку, знойдзеных на тэрыторыі Пінскага раёна. Артэфакты гэтага перыяду былі зафіксаваны ў ваколіцах населенага пункта.
Другой часткай майстар-класа з’яўляліся палявыя даследаванні. Нягледзячы на не зусім спрыяльныя ўмовы, на беразе возера Гарадзішчанскае з мэтай выяўлення некранутага культурнага пласта быў закладзены разведачны шурф. Вучні змаглі адчуць сябе сапраўднымі археологамі, пазнаёміцца з методыкай правядзення раскопак, асаблівасцямі матэрыяльнай культуры ў старажытнасці. Акрамя навучэнцаў, у працах прымалі ўдзел метадысты і выкладчыкі Пінскага раённага цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Зафкісаваныя матэрыялы дазваляюць гаварыць аб перспектыўнасці далейшых даследаванняў у дадзенай мясцовасці.
У выніку правядзення мерапрыемства была разгледжана магчымасць аб правядзенні летам 2023 года каля г.п. Гарадзішча археалагічнага летніка з ўдзелам навучэнцаў школ Пінскага раёна.