Любімая камедыя дзяцінства: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"
![](/images/stories/news/2023/7007.jpg)
30 лістапада на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. Кінаклуб пазнаёміў студэнтаў і выкладчыкаў са смешнай і непрывязанай да ўзросту камедыяй “Нянькі” ў беларускамоўнай агучцы. Гісторыя фільма месцамі банальная, незацейлівая, наіўная, але глядзіцца лёгка, з цікавасцю і захапленнем. Большую частку кінастужкі хочацца проста смяяцца.