З краязнаўцаў – у гісторыкі і тураператары

27 лістапада адбылася чарговая вучоба навучэнцаў гродзенскіх школ (каля 40 чалавек з 10 школ) у ходзе падрыхтоўкі да традыцыйнай гарадской краязнаўчай гульні “Мой Гродна”.

Пры арганізацыі кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (адказны Карнялюк В.Р.) і Гродзенскага абластнога цэнтра турызму і краязнаўства на пляцоўцы філіяла кафедры – Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтру народнай творчасці – перад вучнямі-краязнаўцамі і іх настаўнікамі выступіў вядомы гродзенскі ваенны гісторык, настаўнік гродзенскай гімназіі №1 імя Д.В. Казакевіча Дзмітры Ўладзіміравіч Люцік. Тэма занятку – Гродна ў вайне 1939-1945гг. Краязнаўца засяродзіўся на ваенных падзеях 1939 ,1941 і 1944 гг., што закранулі непасрэбна ў гістарычную частку Гродна. Глыбокая дасведчанасць Д.У. Люціка (аўтара значнай колькасці манаграфій на тэму войнаў ХХ ст. у Гродна і ставаральніка музея ваеннай гісторыі ў гімназіі №4), выразныя фотадакументы выклікалі шчыры інтарэс прысутных.

Чарговая вучоба вучняў-краязнаўцаў – гэта чарговы крок у прафарыентацыі на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.

Вход на сайт