ХХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”

Група выкладчыкаў факультэта гісторыі камунікацыі і турызма: прафесары Э.С. Ярмусік і С.В. Марозава, дацэнты С.У. Сілава, А.М. Загідулін, І.В.Піваварчык і С.П. Марозаў – прынялі ўдзел у ХХІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”, якая адбылася 21–23 верасня 2017 г. у Беластоку. Канферэнцыю арганізавала пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча Беларускае грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, якое ўзначальвае Ян Сычэўскі, разам з кафедрай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, Гродзенскім аблвыканкам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.