Майстар-клас па археалогіі Беларусі ў Ліцэі №1 г. Гродна

15 сакавіка 2023 г. у межах Тыдня гісторыі ў Ліцэі №1 г. Гродна і профарыентацыйнай працы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, быў праведзены майстар-клас па археалогіі Беларусі. Старшы выкладчык кафедры Гаршкоў А.Д. распавёў вучням 8-11 класаў пра музычныя інструменты эпохі палеаліту і іх асаблівасці. Дзякуючы рэканструкцыям, навучэнцы змаглі паслухаць, як гэтыя падметы гучалі, і якія кампазіцыі маглі фарміравацца старажытным чалавекам.