«Пад іменем Купалы»: агульнаўніверсітэцкая Купалаўская дыктоўка адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма прайшла агульнаўніверсітэцкая Купалаўская дыктоўка, якая стала добрай традыцыяй ў жыцці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сённяшняя дыктоўка стала юбілейнай у прамым сэнсе і прысвечана 80-годдзю нашай Альма-матар. Святочны настрой панаваў на факультэце і ў студэнцкай аўдыторыі, дзе прысутнічала кіраўніцтва факультэта, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты. Тэма дыктоўкі “Пад іменем Купалы” была прысвечана роднаму ўніверсітэту, яго традыцыям і будучым перспектывам развіцця. Усведамленне сваіх магчымасцяў, практычныя ўменні і навыкі ў валоданні роднай мовай яшчэ раз падкрэслілі не толькі атрыманыя раней веды, але яшчэ раз далі магчымасць далучыцца да агульнай справы, што аб’ядноўвае студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.