Новыя ўражанні студэнтаў з Аўгустоўскага краю
Традыцыйная чарада вучэбных практык, звязаных з актыўным турызмам, дайшла да студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннсць” завочнай формы навучання. Хай і невялікі, але прафесійны досвед часткі студэнтаў-практыкантаў, адчуваўся выразна. Гэта было бачна ад арганізацыі імі рэгулярнага снедання, нарыхтоўцы дроў, агульным настроі на магчымыя выпрабаванні палявых умоў.