Шляхамі памяці: студэнты ФГКіТ наведалі малую радзіму Цёткі
14 красавіка студэнцкі навукова-даследчы гурток «НіКа» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму зладзіў краязнаўчую экскурсію па Шчучынскаму раёну. Кіраўніком мерапрыемства выступіў Аляксандр Горны, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Маршрут экскурсіі быў надзвычай насычаным. Студэнты завіталі ў Шчучын, дзе пазнаёміліся з архітэктурнай спадчынай былога калегіума піяраў і храмам святога Міхаіла Архангела. Наперадзе іх чакалі сапраўдныя каталіцкія святыні – Троіцкі касцёл у Ішчалне і велічны касцёл святых Пятра і Паўла ў Старых Васілішках.
Цэнтральнай падзеяй выезду стала ўшанаванне памяці Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Сімвалічна, што вандроўка прымеркавана да 150-годдзя са дня нараджэння славутай пісьменніцы і Года беларускай жанчыны.
На магіле Цёткі студэнты і навуковы кіраўнік гуртка «НіКа» усклалі кветкі і запалілі знічкі, а над могілкамі гучалі яе бессмяротныя вершы – як даніна павагі і любові дароднага слова.







