Майстар-клас па археалогіі ў Мастоўскім раёне

24 верасня сябры СНК “Археалагічны гурток” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Аляксандра Дзмітрыевіча Гаршкова правялі ў аграгарадку Дубна майстар-клас па археалогіі для вучняў Мастоўскага раёна. Мерапрыемства адбывалася ў ходзе рэалізацыі плана прафарыентацыйнай работы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.