Майстар-клас па археалогіі ў Мастоўскім раёне

24 верасня сябры СНК “Археалагічны гурток”  пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Аляксандра Дзмітрыевіча Гаршкова правялі ў аграгарадку Дубна майстар-клас па археалогіі для вучняў Мастоўскага раёна. Мерапрыемства адбывалася ў ходзе рэалізацыі плана прафарыентацыйнай работы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

 

Адметнасць дадзенага мерапрыемства заключалася ў тым, што прафарыентацыя праводзілася непасрэдна на месцы правядзення археалагічных даследаванняў, якімі кіравала кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка археалагічнага музея Касюк Алена Фёдараўна. Вучні старэйшых класаў Гудзевіцкай і Дубненскай сярэдніх школ, Курылавіцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа, гімназіі №1 г. Масты атрымалі інфармацыю аб дзейнасці кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзярджаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, умовах паступлення на спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)”, “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”, а таксама прынялі ўдзел у раскопках на перспектыўным археалагічным помніку. Дзякуючы гэтаму, навучэнцы змаглі адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі, ужывую паглядзець, у чым заключаецца праца гісторыкаў і археолагаў, пагутарыць са студэнтамі, якія зараз навучаюцца на дадзеных спецыяльнасцях.

У выніку праведзенай працы была дасягнута папярэдняя дамоўленасць з настаўнікамі Курылавіцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа аб прафарыетацыйным мерапрыемстве на базе нашага факультэта. Падобныя майстар-класы кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін плануе правесці ў Воранаўскім і Пінскім раёнах.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1198.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1199.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1200.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1201.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1203.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1204.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1202.jpg

Вход на сайт