Студэнцкі навуковы калектыў "АРХЕАЛАГІЧНЫ ГУРТОК" праводзіць завяршальныя працы ў 2021 годзе
З 22-га па 25 лістапада сябры СНК “Археалагічны гурток” прынялі ўдзел у рабоце міжнароднай археалагічнай школы. Мерапрыемства пад назвай “GERMANIA, SLAVICA, POLONIA RUTHENICA у кантэксце сярэднявечнай еўрапейзацыі” праводзілася онлайн на базе платформы ZOOM, з’яўляецца сумеснай польска-нямецка-беларуска-украінскай ініцыятывай і арганізавана акадэмічнымі і адукацыйнымі цэнтрамі з мэтай пашырэння навуковой інфармацыі аб археалагічных даследаваннях у краінах Еўропы. Пад час працы міжнароднай археалагічнай школы, студэнты змаглі паслухаць даклады па праблемах, звязанных з вывучэннем ранніх славян на тэрыторыі Беларускага Палесся, вынікамі даследаванняў сярэднявечных гарадзішчаў у Польшчы, прымяненнем неінвазіўных метадаў у археалогіі і інш.