Конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі «…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся»
16 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі «…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Конкурс аб’яднаў звыш 30 удзельнікаў. Студэнты розных факультэтаў: філалагічнага, юрыдычнага, педагагічнага, фізіка-тэхнічнага, факультэтаў гісторыі, камунікацыі і турызму, эканомікі і кіравання, а таксама навучэнцы Гуманітарнага, Тэхналагічнага і Ваўкавыскага ўніверсітэцкіх каледжаў спаборнічалі ў майстэрстве валодання беларускім вершаваным словам.