Студэнты факультэта гісторыі камунікацыі і турызма наведалі з экскурсіяй тэатр лялек
Студэнты 1 – 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з куратарамі Баярчук Т.М. і Жылко У.А. наведалі экскурсію ў Гродзенскі абласны тэатр лялек. Актрысы тэатра, Аляксандра і Таццяна, выступілі ў ролі экскурсаводаў і правялі неверагодна займальную і эмацыйную экскурсію па тэатры. Яны пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй будынка Гродзенскага тэатра, пачынаючы ад часоў гарадзенскага старасты і фундатара будаўніцтва Антонія Тызенгаўза і да сённяшняга дня. Студэнтам пашчасціла трапіць у музей лялечнага тэатра, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі-лялькамі з розных спектакляў: “Маленькі мук”, “Зімовая казка”, “Кузуркіяна”. Экскурсаводы распавялі, што ў спектаклях тэатра лялек шырока выкарыстоўваецца ўвесь арсенал выразных сродкаў: розныя сістэмы лялек (планшэтныя, марыянеткі і інш.), маскі, рухомыя дэталі касцюмаў і дэкарацый, праца акцёраў у драматычным плане. Студэнтам наглядна прадэманстравалі таямніцы майстэрства акцёра лялечнага тэатра, распавялі пра прынцып дзеяння розных відаў лялек, пазнаёмілі з працэсам стварэння лялек ад ідэ і эскіза да гатовай мадэлі.






