Студенты специальности «Социология» посетили Фестиваль педагогических классов

22 февраля студенты-социологи вместе с преподавателями кафедры социологии и специальных социологических дисциплин Олесей Вячеславовной Мороз и Оксаной Николаевной Гаврилик посетили Фестиваль педагогических классов, который прошел в День рождения Гродненского государственного университета имени Янки Купалы.

«Пад іменем Купалы»: агульнаўніверсітэцкая Купалаўская дыктоўка адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма прайшла агульнаўніверсітэцкая Купалаўская дыктоўка, якая стала добрай традыцыяй  ў жыцці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сённяшняя дыктоўка стала юбілейнай у прамым сэнсе і прысвечана 80-годдзю нашай Альма-матар.  Святочны настрой панаваў  на факультэце і ў студэнцкай аўдыторыі, дзе прысутнічала кіраўніцтва факультэта, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты.  Тэма дыктоўкі  “Пад іменем Купалы” была прысвечана роднаму ўніверсітэту, яго традыцыям і будучым перспектывам развіцця. Усведамленне сваіх магчымасцяў, практычныя ўменні і навыкі  ў валоданні роднай мовай яшчэ раз падкрэслілі не толькі атрыманыя раней веды, але яшчэ раз далі магчымасць далучыцца да агульнай справы, што аб’ядноўвае студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Вход на сайт