У гонар Дня абаронцы Айчыны на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся акустычны канцэрт
Музыка – гэта універсальная мова для перадачы пачуццяў і эмоцый. Яна валодае унікальнай здольнасцю аб'ядноўваць людзей усіх пакаленняў.
У гонар Дня абаронцы Айчыны на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся акустычны канцэрт, які сабраў студэнтаў і выкладчыкаў у сяброўскай атмасферы. У канцэрце прыналі ўдзел студэнты усіх спецыяльнасцяў факультэта. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў дэкан факультэта Віктар Аляксандравіч Белазаровіч.
Канцэрт атрымаўся вельмі цёплым і ўтульным. Дзякуй усім, хто далучыўся да нас у гэты святочны дзень!