З уніяцкай “галіной” хрысціянства ў Беларусі студэнты знаёміліся ў грэка-каталіцкай парафіі

Студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «гісторыя» ў межах вывучэння спецкурса “Хрысціянства ў Беларусі (канец Х – пачатак ХХ ст.)” (выкладчык – прафесар С.В. Марозава) наведалі грека-каталіцкую парафію імя Маці Божай Фацімскай і сустрэліся з яе настаяцелем айцом Андрэем, магістрам тэалогіі і гісторыкам (выпускнік гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта). Размова ішла пра гісторыю і сучасны стан уніяцкай царквы Беларусі; стварэнне, дзейнасць, склад вернікаў  гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі; музей, які пры ёй ствараецца; пра работу святара і інш.

Студэнты былі вельмі актыўныя ў пытаннях. Яны пазнаёміліся з некаторымі ўнікальнымі экспанатамі будучага музея. Сярод іх – старажытныя кнігі, а таксама … кніжная шафа прафесара Я.Н. Мараша, які стаяў ля вытокаў гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта і 100-годдзе нараджэння якога прыходзіцца на 2017 год.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0052.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0053.JPG

 

 

Вход на сайт