Архітэктуру сярэднявечча студэнты вывучалі ў Гродзенскай выставачнай зале па ЗD рэканструкцыі замкаў Вялікага Княства Літоўскага

Прафесар С.В. Марозава, якая выкладае для студэнтаў 3-4 курсаў факультэта  мастацтваў і дызайна дысцыпліну “Мастацкая спадчына Беларусі”, арганізавала для іх 1 сакавіка 2017 г. экскурсію ў Гродзенскую выставачную залу на выставу “Замкі Вялікага Княства Літоўскага”, прывезеную з Літвы. Студэнты пазнаёміліся з архітэктурнай спадчынай Беларусі і Літвы ХІV – XV cт., а таксама з яе дакладнай гістарычнай рэканструкцыяй, адлюстраванай на карцінах літоўскіх мастакоў.

Замкі на карцінах прадстаўлены ў тым выглядзе, якімі яны былі ў свой час. Дакладны тагачасны выгляд замкаў адноўлены з дапамогай літаграфій, малюнкаў, успамінаў, матэрыялаў археалагічных раскопак. На гэтымі карцінамі працавалі мастацкі, архітэктары, дызайнер, паколькі замкі ствараліся зў фармаце 3D. Работы гэтыя ствараліся на працягу 6 гадоў.

 

Запіс, зроблены імі ў кнізе водзываў, сведчыць пра моцнае ўражанне ад велічы нашай архітэктуры мінулага і пра ўзросшае пачуццё павагі да ўласнай гісторыі і сваіх продкаў.

 http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0050.jpeg

Вход на сайт