Публічная лекцыя: "Што пілі ў старажытным Гродна" адбылася на факультэце

У сераду 1 сакавіка 2017 г. у рамках цыклу адкрытых дыскусій „Інтэлектуальныя серады” адбылася публічная лекцыя загадчыка аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Андрэя Вашкевіча на тэму “Каціся, чарачка, у раточак… Гарэлка і моцныя алкагольныя напоі ў гісторыі Гродзеншчыны”. Выступоўца распавёў прысутным студэнтам аб гісторыі станаўлення і развіцця вытворчасці моцных алкагольных напояў на Гродзеншчыне, раскрыў асаблівасці ўжывання гарэлкі і іншых моцных напояў на беларускіх землях у гістарычнай рэтраспектыве. Лекцыя выклікала жывую зацікаўленасць прысутных. Мадэратарам дыскусіі выступіў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны.

Студэнцкі навукова-даследчы гурток “НіКа” пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін з кастрычніка 2016 года ладзіць цыкл адкрытых дыскусій і публічных лекцый пад назвай “Інтэлектуальныя серады”. Мэта праекта – абмяркоўваць у адкрытым фармаце актуальныя праблемы гістарычнай навукі з вядомымі даследчыкамі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі.

 

 

Вход на сайт