Прэзентацыя новых выданняў гарадзенскіх гісторыкаў

18 лютага кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін  разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага правяла прэзентацыю кнігі прафесара Э. С. Ярмусіка  “Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік” (Мінск: РІВШ, 2016) і кнігі лідскага краязнаўца Л. Л. Лаўрэша “Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс” (Гродна: ЮрСаПрынт, 2017). Прэзентацыя адбылася 18 лютага ў  Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага і выклікала немалую цікавасць. 

Доктар гістарычных навук, прафесар Э.С. Ярмусік Э.С. вядомы ў Беларусі і за яе межамі даследчык гісторыі Каталіцкай царквы Беларусі ў ХХ ст. У сваім вучэбным дапаможніку ён прасачыў, наколькі гэта дазваляў ракурс вучэбнага выдання, важнейшыя этапы і падзеі  канфесійнай гісторыі Беларусі  ад старажытных часоў да сучаснасці. Паказана дзейнасць на беларускіх землях праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства, іўдаізму, паскрыта іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным, сацыякультурным развіцці грамадства.

 

Кніга другога аўтара, Л.Л. Лаўрэша, вядомага на Гродзенчыне краязнаўца, стваральніка і адміністратара гістарычнага інтэрнэт-сайта Pawet.net, “Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс” падрыхтаванапад навуковай рэдакцыяй прафесара С.В. Марозавай. На шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах у ёй распавядаецца пра шматсотгадовую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі, прыводзяцца дакументы і матэрыялы XVI–ХХ ст. па яго гісторыі.

Выдадзеныя кнігі і іх прэзентацыя – чарговае сведчанне таго, што кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін працягвае традыцыю навуковай школы гісторыка-канфесійных даследаванняў, якая ў нашай alma mater бярэ вытокі яшчэ з  50–70-х гадоў мінулага стагоддзя, будучы яе інтэлектуальным асяродкам.

 

Вход на сайт