Духоўнае слова на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма

6 лютага 2017 г. у рамках праграмы супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося мерапрыемства, прысвечанае духоўнай паэзіі. Студэнтам першага курса быў прэзентаваны зборнік духоўнай паэзіі “Каложскі дабравест”. У кнігу ўвайшлі вершы адзінаццаці паэтаў – удзельнікаў штогадовых літаратурных сустрэч у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, якія толькі робяць першыя крокі ў прафесійнае мастацтва.

 

Падчас сустрэчы свае паэтычныя творы прачыталі іерэй Павел Касперовіч, айцец Іаан (Бембель), Аліна Паўлоўская. Таксама перад студэнтамі выступіў бард Андрэй Мельнікаў. Мадэратарамі сустрэчы былі старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А. Горны і намеснік дэкана факультэта Г. Касяноўская.


Вход на сайт