На выставе «Усё жыццё ў адным ровары»

13 студзеня 2017 г. студэнты-гісторыкі першага курса наведалі разам са сваім куратарам прафесарам С.В. Марозавай выставу «Усё жыццё ў адным ровары» ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Пад час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй ровараў, якую на працягу 40 гадоў сабраў калекцыянер з Італіі Маўрыцыа Урбінаці.

Выстаўка адлюстроўвае паўсядзённае жыццё італьянскіх жыхароў канца XIX – пачатку XX ст., для якіх ровар быў не толькі сродкам руху, але і прыладай для поўнага вытворчага цыклу і “кармільцам” пекара, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка. На выставе былі ровары, якія выконвалі функцыю хуткай дапамогі, перасоўнага кінатэатра, цырульні і г.д.

 

Кожны ровар, прадстаўлены на выставе, – аўтэнтычны, не меў патрэбы ў рэстаўрацыі. Узрост самога “маладога” ровара – больш за 60 гадоў. Большасць з іх выраблена ў Італіі, але ёсць таксама ровары з Англіі, Аўстрыі.

 

Вход на сайт