Студэнты ГрДУ ім. Я. Купалы прынялі ўдзел у абласной акцыі «Чытаем разам Максіма Багдановіча»
Акцыя «Чытаем разам» ініцыянавана галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”. У апошні дзень лістапада 2016 года разам з супрацоўнікамі бібліятэкі свае любімыя творы М.Багдановіча чыталі ганаровыя госці: Сямашка Лідзія Міхайлаўна, начальнік інспекцыі Міністэрства па налогам і зборам Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, Бераснева Алена Пятроўна, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі студэнты філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму на чале з кандыдатам филалагичных навук дацэнтам Ляскевіч Святланай Георгіеўнай. Дзякуючы нашым студэнтам госці мерапрыемства мелі магчымасць пачуць творы М.Багдановіча ў перакладзе на замежныя мовы.
Верш “Слуцкія ткачыхі” на англійскай мове прачыталі студэнткі 5 курса спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” Штыгель Тацяна і Рудая Юлія. Госці мерапрыемства былі зачараваны рамансам “Зорка Венера”, які выканала студэнтка 3 курса Сідаровіч Алена на французскай мове. Палымяны верш “Пагоня” прагучаў на англійскай, балгарскай, нямецкай, польскай, украінскай, рускай і латышскай мовах у выкананні студэнтаў першага курса філалагічнага факультэта Шастаковай Крысціны, Гаўрылава Рамана, Аўсейчык Аліны, Шчыкно Яўгеніі, Шкуты Міланы і Валчуновіч Алены.
Арганізатары мерапрыемства шчыра падзякавалі ўсім удзельнікам, выказалі надзею на плённае супрацоўніцтва ў будучым і веру ў тое, што паэзія М.Багдановіча застанецца з намі назаўжды.