Канферэнцыя ў Варшаўскім універсітэце

30 лістапада – 1 снежня 2016 г. у Варшаўскім універсітэце прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі”. Мерапрыемства было прымеркавана да 60-годдзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – адной з найстарэйшых навуковых устаноў у Польшчы па вывучэнню беларускай мовы і культуры.

 

Удзел у канферэнцыі прынялі спецыялісты па філалогіі, культуразнаўсту, літаратуразнаўству, гісторыі з навуковых устаноў Варшавы, Любліна, Беластока, Мінска, Магілёва і Гродна. Сярод іншых, на гістарычнай секцыі канферэнцыі свой даклад на тэму “Маленькі чалавек” у беларускім нацыянальным руху ў міжваеннай Польшчы: да пастаноўкі праблемы” агучыў старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны. Даклад выклікаў жывую зацікаўленнасць сярод удзельнікаў секцыйнага пасяджэння.

 

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2016/0318.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2016/0317.jpg

 

Вход на сайт