“Вікіфікацыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму

20 кастрычніка 2016 г. на базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся майстар-клас па стварэнню і запаўненню старонак беларускай Вікіпедыі, арганізаваны студэнцкім навукова-даследчым гуртком “НіКа” (навуковы кіраўнік А.С. Горны) і грамадскім аб’яднаннем “Фаланстэр” (Мінск). У майстар-класе прынялі удзел студэнты 1, 3 і 5 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя”, а таксама члены гуртка “НіКа”. Праводзіў майстар-клас адзін з актыўных аўтараў беларускага сегмента Вікіпедыі Міхаіл Волчак.

 

Мерапрыемства выклікала жывую зацікаўленасць студэнтаў і выкладчыкаў. Міхаіл Волчак азнаёміў прысутных з асноўнымі прынцыпамі працы ў Вікіпедыі, паказаў, як можна ствараць аўтарскія старонкі і выкладаць фатаздымкі. Як заўважыў А.С. Горны, магчымасці Вікіпедыі, як напрыклад, стварэнне, дапаўненне і карэктаванне старонак па гістарычнай тэматыцы, можна выкарыстоўваць у якасці практычнага задання для студэнтаў.   

Міхаіл Волчак таксама правёў сустрэчу з кіраўніком метадычнай камісіі факультэта С.У. Сілавай і пазнаёміў яе з тымі адукацыйнымі магчымасцямі, якія прадстаўляюць розныя вікі-рэсурсы. У будучыні выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін плануюць выкарыстоўваць іх у вучэбным і навукова-даследчым працэсах.

 

 

Вход на сайт